Кацярына Белая: Людзі вераць у справядлівасць, што рана ці позна ўсё зменіцца
Кацярына Белая дадала, што зараз у рэгіёне не ладзіцца ніякіх пратэстных акцый.
Людзі не разумеюць, за што сядзяць сотні жыхароў берасцейскай вобласці па крымінальных палітычна матываваных справах, а таксама яны вельмі напужаныя. Але вераць у справядлівасць, што рана ці позна ўсё зменіцца, – такога меркавання прытрымліваецца берасцейская грамадская дзяячка Кацярына Белая:
– Людзі вельмі-вельмі запалоханыя. У мяне змянілася тое, што я цяпер не магу чытаць і глядзець ніякія навіны, але даводзіцца. Таму што для мяне важна быць у курсе, магу прачытаць, але глядзець – гэта такі боль. На жаль гэта такая паўсядзённасць і ўжо ніхто нічому не здзіўляецца.
Кацярына Белая дадала, што зараз у рэгіёне не ладзіцца ніякіх пратэстных акцый. Пакуль людзі спрабуюць асэнсаваць усю тую хвалю рэпрэсій, якая адбылася.
Беларускае Радыё Рацыя