У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка
![У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/09/ашурак-2-610x400.jpg)
Паводле праекту, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню.
У беларускай царкве ў бельгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі. Стварылі праект манумента, збіраюць грошы.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў святар Іван Майсейчык.
Паводле праекту, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню. Кошт рэалізацыі задумы — 3500 еўра.
На гэты момант неабыякавыя людзі ахвяравалі прыкладна 1000 еўра, збор працягваецца.
Палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.