У Расеі два кандыдаты ў дэпутаты памянялі прозьвішчы і зьнешнасьць, каб прыпадобніцца да трэцяга
![У Расеі два кандыдаты ў дэпутаты памянялі прозьвішчы і зьнешнасьць, каб прыпадобніцца да трэцяга](https://gdb.rferl.org/4f2e9431-a477-4b1d-bc2d-4186885a54f4_cx0_cy22_cw0_w800_h450.jpg)
Выбарнікам у Пецярбургу давядзецца выбіраць адразу з трох Барысаў Вішнеўскіх, якія нават вонкава паміж сабой падобныя. Адзін зь іх — апазыцыйны палітык і дэпутат гарадзкога заканадаўчага сходу мінулых гадоў, а два іншыя кандыдаты сталі Вішнеўскімі зусім нядаўна.