Яўгенія Панцялеева: Апошні ліст ад Віктара прыйшоў за 3 жніўня
Віктару Панцялееву прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі. Падстава - частка 2-я артыкула 293 або "ўдзел у масавых беспарадках".
Амаль што месяц не было навінаў пра месца знаходжання берасцейскага палітзняволенага Віктара Панцялеева. Пра гэта паведаміла яго жонка Яўгенія Панцялеева. Зараз ён прыбыў у выпраўленчую калонію №15 горада Магілёва, – адзначыла яна:
– Пасля прысуду і пасля апеляцыйнага суду яго накіравалі ІК-15 у Магілёў. Туды ён прыбыў 24 ліпеня. І па сённяшні дзень ад яго прыйшло толькі адно пісьмо за 3 жніўня.
Віктару Панцялееву прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі. Падстава – частка 2-я артыкула 293 або „ўдзел у масавых беспарадках”.
Беларускае Радыё Рацыя