Рыхтуюцца дакументы на Малахоўскага для выдалення яго са спісу Інтэрпола
![Рыхтуюцца дакументы на Малахоўскага для выдалення яго са спісу Інтэрпола](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/09/юля-лукянюу.jpg)
Макарый Малахоўскі на днях быў затрыманы польскай паліцыяй па запыту інтэрпола і адпушчаны пасля допыту.
Рыхтуюцца дакументы на Макарыя Малахоўскага для выдалення яго са спісу Інтэрпола. Над гэтым працуе адвакат, прадстаўлены Цэнтрам беларускай салідарнасці.
Кажа дзяўчына Макарыя Юля Лук’янюк:
– Зараз сказалі што з польскіх спісаў яго выключылі, але каб выключыць са спіса Інтерпола гэта вельмі доўгая працэдура і можа займаць да 9 месяцаў. Нам паабяцалі, што будуць займацца гэтым і дапамогуць. Цяпер яму рэкамендавалі нікуды з тэрыторыі Польшчы не з’язджаць, у плане, калі будзем мяняць месца жыхарства, каб ён праінфармаваў.
Макарый Малахоўскі на днях быў затрыманы польскай паліцыяй па запыту інтэрпола і адпушчаны пасля допыту. Беларускія сілавыя структуры абвінавацілі Макарыя Малахоўскага ў гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Што насамрэч не адпавядае сутнасці.
Беларускае Радыё Рацыя