Пад кантролем Крамля. Як у Расеі прайшоў асноўны дзень выбараў у Дзярждуму. ВІДЭА
У Расеі прайшоў апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіралі 450 дэпутатаў — 225 па аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.