У Італіі заявілі пра рост на 35% колькасьці вакцынаваных пасьля рашэньня ўраду аб COVID-пашпартах
Італія паведаміла аб павелічэньні на 35 працэнтаў колькасьці людзей, якія атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19 за апошні тыдзень пасьля таго, як італьянскія ўлады абавязалі ўсіх работнікаў прыватнага і дзяржаўнага сэктару мець COVID-сэртыфікаты, пачынаючы ад 15 кастрычніка.