Што вядома пра Андрэя Зельцара, які, верагодна, загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ
Крыніцы ў Epam ананімна пацьвердзілі, што супрацоўнік з такім імем быў у кампаніі. У сетцы Linkedin ёсьць профіль супрацоўніка Epam Андрэя Зельцара. Паводле яго, Андрэй працаваў у кампаніі з 2016 году на пазыцыі тым-ліда. Таксама там указана, што ў 2013 годзе ён скончыў Тэхнікум бізнэсу і права.