Лідэры ЭЗ і Польшчы скрытыкавалі адно аднаго ў Эўрапарлямэнце
![Лідэры ЭЗ і Польшчы скрытыкавалі адно аднаго ў Эўрапарлямэнце](https://gdb.rferl.org/052e0000-0a00-0242-4191-08d98c8adea8_cx0_cy5_cw0_w800_h450.jpg)
Кіраўнікі Эўрапейскага Зьвязу і Польшчы ў аўторак уступілі ў палеміку на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. Спрачаліся наконт выкананьня Варшавай эўрапейскіх нормаў. Лідэры ЭЗ наўпрост прыгразілі Польшчы пазбаўленьнем фінансавых датацыяў.