Актывістка руху «Маці 328» Марына Кісялевіч наглыталася таблетак у міліцыі. Яна напісала заяву на сілавікоў за давядзеньне да самагубства
У навагоднюю ноч бізнэс-трэнэрка і адна з актывістак руху «Маці 328» Марына Кісялевіч апынулася ў рэанімацыі таксыкалягічнага аддзяленьня лякарні хуткай мэдычнай дапамогі. Яе сябры сьцьвярджалі, што жанчына наглыталася таблетак у РУУС пасьля свайго затрыманьня.