«Расея ідзе ў фарватэры Беларусі, вучыцца ў рэжыму Лукашэнкі», — расейскі журналіст, былы вязень Бутыркі і Акрэсьціна
Як Расея з адставаньнем недзе на паўгода паўтарае беларускі сцэнар рэпрэсій? Якія беларускія ўрокі мае засвоіць расейская грамадзянская супольнасьць? Якая імавернасьць вайны Расеі супраць Украіны сёлета і якая магчымая роля Беларусі ў ёй? Чаго баяцца Пуцін і Лукашэнка?