Палітуцекача з Беларусі будуць судзіць у Польшчы за нелегальны пераход мяжы
14 студзеня ў раённым судзе Бяла-Падляскі пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітычнага ўцекача з Беларусі, які нелегальна перасёк мяжу Польшчы, і дваіх ягоных знаёмых, якіх следства лічыць яго памагатымі. Сам беларус і праваабаронцы ўпэўненыя, што яго няма за што судзіць. Гісторыю расказала Wyborcza.pl.
У сакавіку 2021 года Віталь з Берасця перасёк памежную раку Буг, ратуючыся ад пераследу рэжыму Лукашэнкі. Ён ужо атрымаў статус уцекача ў Польшчы, але цяпер на актывіста завялі крымінальную справу — за нелегальны пераход мяжы. Паводле Віталя, судовая справа — вынік таго, што супрацоўнікі, якія дзяжурылі ў той дзень, калі ён перасякаў мяжу, неналежным чынам выканалі свае абавязкі. Супрацоўнікі памежнай службы прад’явілі ўсім траім абвінавачаньне па арт. 264 абз. 2 Крымінальнага кодэксу аб нелегальным перасячэнні мяжы, згодна з якім Віталю пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, а ягоным сябрам — ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі.