Палітуцекача зь Беларусі будуць судзіць у Польшчы за нелегальны пераход мяжы
14 студзеня ў раённым судзе Бяла-Падляскі пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да палітычнага ўцекача зь Беларусі, які нелегальна перасёк мяжу Польшчы, і дваіх ягоных знаёмых, якіх сьледзтва лічыць яго памагатымі. Сам беларус і праваабаронцы ўпэўненыя, што яго няма за што судзіць.