Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава на этапе Кубка свету дабілася лепшага выніку ў кар'еры
У першай спробе спаборніцтваў па слаламе, якія прайшлі 11 студзеня ў аўстрыйскім Шладмінгу, Марыя Шканава паказала 27-ы час - 47,08 сек. Гэта дало магчымасць прадстаўніцы Беларусі ўсяго другі раз у кар'еры прайсці ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету.