У Расеі на камуніста завялі справу ў сувязі з цытатай філёзафа Сартра
![У Расеі на камуніста завялі справу ў сувязі з цытатай філёзафа Сартра](https://gdb.rferl.org/AAF9E106-16EB-4CCF-B928-AB5052AADD15_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
У Санкт-Пецярбургу на чальца КПРФ Аляксея Філіпава склалі пратакол па артыкуле аб узбуджэньні нянавісьці з прычыны допісу з цытатай францускага філёзафа і Нобэлеўскага ляўрэата Жан-Поля Сартра.