Навіны палітвязьняў: лідэра АГП Казлова прызналі «схільным да эстрэмізму»
![Навіны палітвязьняў: лідэра АГП Казлова прызналі «схільным да эстрэмізму»](https://gdb.rferl.org/3E435720-E267-4B48-B2FD-25EFBD8C37E5_cx0_cy8_cw0_w800_h450.jpg)
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, які знаходзіцца за кратамі з 28 сьнежня 2021 году, сустрэўся зь сястрой. Гэта адзінае спатканьне, якое належыць яму за 3 месяцы арышту. За ўвесь тэрмін ён можа атрымаць толькі 1 бандэроль да 2 кг і 1 пасылку або перадачу ад сваякоў.