Беларусы Беластока правялі акцыю ў падтрымку Аляксандра Івуліна
Беларусы Беластока ў нядзелю, 16 студзеня, правялі акцыю ў падтрымку Аляксандра Івуліна, футбаліста „Крумкачоў”, журналіста „Трыбуны” і аўтара ютуб-канала „ЧестнОК”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/photo_2022-01-16_15-22-26-1024x768.jpg?v=1642422203)
17 студзеня пачаўся суд над Аляксандрам. Працэс праходзіць у судзе Савецкага раёну Менска. Івуліна абвінавачваюць па ч. 1 арт. 42 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/photo_2022-01-16_15-22-24-1024x768.jpg?v=1642422201)
Журналіста затрымалі 3 чэрвеня 2021 года і спачатку яму прысудзілі адміністрацыйны арышт – 30 сутак. А другога ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе – піша тг “Мост”.