У Зэльве выратавалі 6 рыбакоў
Перад рыбалкай іх пра небяспечную лоўлю папярэджвалі зэльвенскія выратавальнікі, што лёд вельмі тонкі і лавіць рыбу небяспечна.
17 студзеня на Зэльвенскім вадасховішчы выратавальнікі Зэльвенскай станцыі выратавалі 6 мясцовых рыбакоў.
У такое, па-зімоваму цёплае надвор’е, 6 мясцовых рыбакоў вырашылі палавіць рыбку на тонкім лёдзе. Перад рыбалкай іх пра небяспечную лоўлю папярэдзілі зэльвенскія выратавальнікі, што лёд вельмі тонкі і лавіць рыбу небяспечна. Але рыбакі праігнаравалі папярэджанне, і пайшлі па тонкім лёдзе лавіць рыбу. Праўда, рыбалка не атрымалася. Таму, што рыбакам хутка спатрэбілася дапамогу. І выратавальнікі імгненна адрэагавалі на просьбу аб дапамозе і даставілі на бераг непаслухмяных рыбакоў, якія маглі апынуцца на дне глыбока возера.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ОСВОД