Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2022

Юбілей Рыгора Шырмы

0
Юбілей Рыгора Шырмы

Беларускаму харавому дырыжору, фалькларысту, музыканту і грамадскаму дзеячу, публіцысту, народнаму артысту Беларусі Рыгору Шырму (1892-1978) 20 студзеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння.

Культурную прастору Беларусі немагчыма ўявіць без постаці Рыгора Раманавіча Шырмы – патрыярха беларускай песні, музыканта-мастака. У 1905 годзе дванаццацігадовым хлопчыкам Рыгор Шырма паступіў у Пружанскае гарадское вучылішча, потым была вучоба на Свянцянскіх настаўніцкіх курсах, на літаратурным факультэце ў Седлецкім настаўніцкім інстытуце (Польшча). Захапленне народнай беларускай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве, а ў час вучобы і настаўніцкай працы пачаў запісваць народныя песні, паданні.

Хор Прачысценскага сабора ў Вільні. Сядзіць крайні справа — Рыгор Шырма.

3 1922 года пачаўся шлях Рыгора Шырмы як харавога дырыжора. У Пружанах арганізаваў хор, які набыў вядомасць у Заходняй Беларусі. Потым пераехаў у Вільню, дзе стаў стваральнікам і кіраўніком Хору Беларускага студэнцкага саюза.

Рыгор Шырма, Янка Саламевіч, Вячаслаў Рагойша, Менскі педінстытут, 1967 г.

Шмат гадоў Рыгор Шырма працаваў сакратаром Галоўнай управы Таварыства беларускай школы (ТБШ), дабіваўся ад польскіх улад дазволу на права навучання на роднай мове. Быў арганізатарам і выдаўцом друкаванага часопіса “Беларускі летапіс” (орган ТБШ), які выходзіў у Вільні ў 1933-1939 гадах. Пры яго кіраўніцтве ТБШ стала масавай і патрыятычнай арганізацыяй, пэўна таму яе кіраўніка некалькі разоў арыштоўвалі і кідалі ў камеры турмы “Лукішкі”, не пазбег ён ганенняў і з боку органаў НКУС (больш за год адсядзеў на Лубянцы). Аднак Рыгор Шырма нідзе і ніколі не спыняў сваёй дзейнасці. Праводзіў культурна-асветніцкую і літаратурна-публіцыстычную работу, садзейнічаў станаўленню заходнебеларускай рэвалюцыйнай літаратуры, падтрымліваючы маладых паэтаў Міхася Васілька, Валянціна Таўлая, Сяргея Крыўца, за ўласны кошт надрукаваў зборнік вершаў “На этапах” Максіма Танка і іншыя.

Канстанцін Галкоўскі з Рыгорам Шырмам і Міхасём Забэйдам-Суміцкім, 1930-я гады.

Шырока разгарнулася творчая дзейнасць Рыгора Шырмы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Ён збіраў і апрацоўваў народныя песні, стаў дырыжорам і кіраўніком Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца (з 1955 года – Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР). У канцы 1940 года калектыў з вялікім поспехам выступіў у Менску, а ў 1941 годзе – на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Там слухачы ўпершыню пачулі цудоўныя беларускія народныя песні “А ў полі вярба”, “Ці ня быстрая рэчка”, “Ой, у садочку цвіла лілея”, “Там, за садамі”, “Ой, выйшла маці” і іншыя.

Рыгор Шырма і Ніл Гілевіч, 1976 г. Фота Яўгена Коктыша.

У 1944-1952 гадах Рыгор Шырма з харавым калектывам плённа працуе ў Гародні. Шмат сіл і энергіі аддаў дырыжор харавой капэле. Творчая праца калектыву – гэта цэлая эпоха беларускага музычнага мастацтва.

На працягу ўсяго жыцця Рыгор Шырма займаўся даследаваннем фальклору. Ён запісаў больш за 2000 народных песень, якія сабраны ў чатырох тамах зборніка “Беларускія народныя песні” (1959-1976) і ў іншых выданнях.

Рыгор Шырма пакінуў багатую публіцыстычную спадчыну, лепшыя ўзоры якой прадстаўлены ў кнізе “Песня – душа народа” (1976, 1993), дзе былі сабраны артыкулы і рэцэнзіі, апублікаваныя на працягу 45 гадоў. 3 1966 года і да канца жыцця Рыгор Шырма быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі і сакратаром праўлення Саюза кампазітараў СССР. У 1977 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва аўтара





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Активно укрепляем отношения с Китаем





Москва

Топ-5 самых ярких зарубежных архитектурных проектов на первичном рынке Москвы


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Моргенштерн

Шоумен Барецкий: у нас с Моргенштерном будет концерт 28 июня




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Лужниках состоялась церемония открытия Всероссийской Спартакиады Специальной Олимпиады

Военно-спортивный фестиваль Росгвардии в «Лужниках» собрал более 20 000 москвичей и гостей столицы

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике


Кирилл Скачков

Кирилл Скачков из Новокузнецка стал победителем Игр стран БРИКС-2024



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Авто

Более 50 км федеральных трасс в Псковской области обновили по современной технологии



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России