Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2022

Алесь Шатэрнік: У пасляваенным Менску было шмат кантрастаў

0

Скульптар Алесь Шатэрнік у ЗША працягвае пісаць успаміны і згадваць малавядомы дэталі жыцця ў пасляваенным Менску.

Скульптар Алесь Шатэрнік у ЗША працягвае пісаць успаміны і згадваць малавядомыя дэталі жыцця ў пасляваенным Менску.

Скульптар Алесь Шатэрнік

Менскі трамвай

Цікава, многія ужо і не ведаюць вуліцы Бакуніна, а гэта ж вуліца Кірылы і Мяфодзія, што з Плошчы Свабоды спускалася ўніз да Гандлёвай вуліцы (Зыбіцкай), да Свіслачы і праз драўляны мост паварочвала ўправа на Максіма Горкага (Максіма Багдановіча). На вуліцы Бакуніна была брукаванка, па якой пралягалі рэйкі і хадзіў трамвай №4 і 5. Маста сёння таго няма, як і трамвайнага маршрута. Тыя рэйкі былі пракладзеныя нашмат раней, па іх рушыла „конка”. Мама мая распавядала пра конку ў Менску, яна памятала. А пасляваенныя трамваі ў два вагоны былі вельмі ўтульныя і прыгожыя з пункту гледжання дызайну. У трамваі было два вагоны з утульнымі сядзеннямі з драўляных рэек.

Успаміны, успамінамі, а з адлегласці ў семдзесят пяць гадоў шмат сцерлася. Так настальгічна можна са шкадаваннем успамінаць і кляштар бенедыктынак ля кінатэатра „Перамога”. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна тут хадзілі два нумары трамвая „чацьвёрка” і „пяцерка” з сінім у чацьвёркі і чырвоным у „пяцеркі” ліхтарамі на трамвайным вагоне, і гэтае каляровае святло надавала настрою. Здаецца, „чацьвёрка” хадзіла да Старажоўкі, на вуліцы Даўмана рабіла кола і рушыла ў зваротны бок да вакзалу.

Я маляваў такі „Трамвай нашага дзяцінства”. З маста трамвай паварочваў на Горкага, сцішаўся рух, што дазваляла саскочыць з падножкі трамвая на хаду. Ужо ў юнацтве ў верасні 1959 года я на хаду саскочыў з трамвая каля Опернага, там была вучэльня мастацкая. Мы ехалі ў трамваі з аднакурснікамі. І Лёнік Давідзенка і Міша Шкробат крыкнулі: „Шура ты куды?” А я адказаў: „Я да Светы Зязюлі ў ЗАГС! Распісвацца!”.

Менскія кантрасты

Буйны магазін у тагачасным Менску – гастраном на Кірава, ля гасцініцы „Беларусь”. Туды можна было схадзіць паглядзець і на чорную, і чырвоную ікру, і на кілбасы маскоўскія. Магазін быў для прэстыжных наведвальнікаў, але ж цэны былі не па кішэні нават майму бацьку – доктару. А вось дзядзька Іван працаваў кандытарам у ЦК КПБ, вырабляў прыгожыя мастацка аздобленыя торты. Сваякі па маці Юдзіцкія не мелі вышэйшай адукацыі, але ад прыроды былі здольныя да мастацтва. Два браты Іван, Юзік і дзве сястры. Цётка Ганна любіла мне нагадваць, паказваючы ў неба: „Шурачка ён жа на Небе і ўсё бачыць”.

Нам у Менску было магчыма ўтрымліваць двух кабаноў. З цэкоўскай сталоўкі майму дзядзьку Івану ўдавалася прыносіць два вядры адкідаў. І мая маці трымала кабанчыка. і гэта ў горадзе. Беларусы працавітыя і вынаходлівыя. У пасляваенным Менску было шмат кантрастаў. Працавалі тэатры і бібліятэкі. Кінатэатраў у Менску было некалькі. Паказвалі нямецкія трафейныя, а таксама амерыканскія фільмы. Кінатэатр „Родина” – вялікі будынак на рагу Плошчы Свабоды і Рэвалюцыйнай. Праблема была купіць квіткі. І тутака працавала так званая вулічная кіна-мафія. Мясцовая пацанва скупляла загадзя пачак білетаў і перапрадавала. Старэйшы падлетак на мыліцах, які нагу згубіў у ваенны час, быў у змове з касіркай, гэта давала магчымасць перапрадаваць квіткі. Інтэр’ер самога кінатэатра „Родина” быў упрыгожаны шыкоўным жывапісам, вялізных памераў, халсты ў багетных рамах. Сярод якіх быў Паленаў „Пруд” – копія, але з якім майстэрствам выкананая. І гэта было своеасаблівай модай. У магазіне „Лакамка” вісела вялізная карціна Яблонскай. Думаю, што гэта добра паўплывала на многія маладыя розумы.

Стыль „мадэрн”

Мае настальгічныя ўспаміны кранаюць тое, што засталося ад дарэвалюцыйный архітэктурнай стылістыкі старога Менску, мадэрну пачатку 20-га стагоддзя. Тады горад быў тэлефанізаваны, была электрычнасць, асабліва ў цэнтры горада. Мяне цікавіла, якія былі выключальнікі, лямпачкі і праводка. Электрастанцыю, помнік прамысловай архітэктуры 19-га стагоддзя, знішчылі ўжо ў нашыя часы. Мяне вабіла разглядваць аскабалкі архітэктурных дэталяў, часам упрыгожаных шыкоўнай маёлікай, якая асацыявалася з Урубелеўскай маёлікавай керамікай. Узгадваю сэцысійны дом на рагу Плошчы Свабоды – так званы „Пассаж”. Як там былі вырабленыя металічныя дажджавыя злівы! Дзівіла мяне, з якой дасканаласцю ўсе гэта было зроблена. Такія, як бы незаўважныя дробязі і прага мастацтва, фармавалі і мой характар, і мой светапогляд.

Белы касьцёл

Белы касьцёл Маці Божай Марыі падчас вайны быў пашкоджаны, разбомблены, пасярэдзіне – вялікая яміна, а навокал узвышаліся толькі сцены. Адна класічная калона пры ўваходзе і шыкоўная гадзіннікавая вежа, што на карціне Валянціна Волкава „Менск 3 ліпеня 1944 года”. Пацанва менская, стрыечны брат мой Васька на рыштунках касцёла гулялі ў вайну. І такія гулі былі даволі небяспечныя. Я хлопчык быў баязьлівы, мама мая ўвесь час засцерагала мяне: „Не бяры ніякіх металічных цацак і рэчаў, можа быць „мінка” гэта”. Згадваючы касцёл, трэба згадаць пра сутарэнні і тыя падземныя хады, якія вялі ад касцёла пад зямлёю праз Рэвалюцыйную. Выходзіў падземны ход аж да Нямігі, пра гэта распавядала Ларыска, стрыечная мая сястра, яны лазілі там з сяброўкай. Гэта былі ратавальныя хады, бо Верхні горад і Плошча Свабоды – цэнтральнае гандлёвае месца з Ратушай. Казалі, што ў падзямеллях у пасляваенны час хавалася банда, так званая „Чорная Кошка”. У падземных хадах таксама гуляліся дзеці, пакуль не знайшлі там два трупы – невядома чые. Пішу пра гэта 19 студзеня 2022 года ў 19 гадзін 19 мінут. Сёння вялікае Свята – Вадохрышча, Пенсільванія, цудоўнае, надвор’е, абліўся вадою на паветры…

Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Мэр Москвы Собянин сообщил об уничтожении беспилотника над Подольском





Москва

Теплоходные прогулки по Амуру стартовали в Благовещенске


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

В мэрии Москвы рассказали о новых маршрутах круизных теплоходов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Антонина Арталевская

Анна Данилова дала старт Всероссийской акции "Синий платочек Победы" 2024 на станции метро Курская




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

4 современных общественных пространства появятся на севере Москвы в 2024 г

Монсон заявил, что его спортивная карьера практически завершена

Развод на договорных матчах: схемы, риски и пути предотвращения


WTA

Потапова проиграла Остапенко во втором круге турнира WTA 1000



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Мэр Москвы Собянин сообщил об уничтожении беспилотника над Подольском



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России