МЗС Казахстана адрэагавала на рэзалюцыю Еўрапарламента па сітуацыі ў краіне
"Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан заяўляе, што прынятая рэзалюцыя Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў нашай краіне мае прадузяты характар і заснавана на неаб'ектыўных высновах і даных. Выклікае заклапочанасць адсутнасць аб'ектыўнай ацэнкі трагічных студзеньскіх падзей у Казахстане", - гаворыцца ў заяве.