Мігранты выкарыстоўваюць новую тэхніку незаконнага перасячэння мяжы
Паводле памежнікаў, да гэтай пары мігранты спачатку збіраліся каля агароджы, а потым разам напалі на функцыянераў, кідаючы ў іх камяні.
„Беларускія службы і мігранты выкарыстоўваюць новую тэхніку незаконнага перасячэння мяжы”, – паведаміла прэс-сакратар Польскай памежнай службы Анна Міхальская.
Паводле памежнікаў, да гэтай пары мігранты спачатку збіраліся каля агароджы, а потым разам напалі на функцыянераў, кідаючы ў іх камяні і бярвёны. Зараз іх спосаб дзеяння памяняўся.
„Цяпер яны ціха падыходзяць да мяжы, хутка пераразаюць калючы дрот і паасобку пераходзяць на польскі бок. Калі польскія ахоўнікі мяжы пачынаюць іх лавіць, тады пачынаецца таксама калектыўная агрэсія з беларускага боку. У бок палякаў, як іншаземцы, так і беларускія службы кідаюць камяні і бярвёны”, – сказала Анна Міхальская.
Паводле яе, менавіта такая тактыка была зафіксаваная пазамінулай ноччу каля вёскі Чарэмха, дзе агароджу фарсіравалі 49 агрэсіўных чалавек. Усе яны былі затрыманыя і развернутыя назад.