Ураджэнца Беларусі асудзілі за незаконнае фінансаваньне кампаніі Трампа
Ураджэнца Беларусі Ігара Фрумана асудзілі да аднаго году і аднаго дня турэмнага зьняволеньня за ягоную ролю ў схеме ўводу расейскіх грошай у выбары ЗША. Ён зьяўляўся адным з былых паплечнікаў Рудольфа Джуліяні, які быў адвакатам экс-прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.