У мінулую суботу шэсць чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу
Памежная служба паведамляе ў Твітары, што на ўчастку мяжы ля вёскі Дубічы Царкоўныя група з грамадзян Камеруна, Гвінеі, а таксама мігранты з Ганы і Кубы, зрэзалі калючы дрот, перайшлі на польскі бок і былі затрыманыя. Пасля поўначы на мяжы ля вёскі Чарэмха былі затрыманыя яшчэ 11 грамадзян Іраку.
Усяго з пачатку бягучага года адбыліся больш за 800 спробаў нелегальна перасячэння польска-беларускай мяжы. Як на гэтым тыдні паведамляў Беларускі Чырвоны Крыж, у гандлёва-лагістычным цэнтры „Брузгі” пад Гародняй застаюцца больш за 700 мігрантаў. Для сістэматызацыі гуманітарнай дапамогі сярод іх праведзены перапіс.
Штодня ўцекачам перадаюць паўтары-дзве тоны прадуктаў, каля 500 кг бытавых сродкаў, адзенне і абутак.