Выстава выцінанак Лізаветы Чарвонцавай у Вілейцы
У Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выстава выцінанак майстрыні Лізаветы Чарвонцавай «Спрадвечнае».
Дата: выстава працуе па 6 лютага
Месца: пл. Свабоды, 1, Вілейка, Менская вобл.
Унікальныя творы народнага майстра Рэспублікі Беларусь Лізаветы Чарвонцавай адраджаюць мастацтва выцінанкі (абласныя назвы — выразанка, выстрыганка), распаўсюджанай надзвычай шырока: у Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, некаторых рэгіёнах Расеі.
Выцінанка набыла папулярнасць на мяжы ХІХ і ХХ стст., пасля Другой сусветнай вайны таксама назіраўся пэўны ўсплёск цікаўнасці да яе. У Заходняй Еўропе народная традыцыя выцінанкі мала даследаваная. Зараз выцінанка працягвае сваё існаванне ў якасці традыцыйнага мастацтва, непаўторнага і самабытнага, як і сам народ.
Фота m.nashaniva.com