У Беларусі затрымліваюць палітычных блогераў-тысячнікаў
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне блогера Gypsynkov, вядомага вострымі жартамі ў Twitter на сацыяльна-палітычныя тэмы ў Беларусі. Сапраўднае імя блогера – Міхаіл Цыганкоў. У яго амаль 11,5 тысяч падпісчыкаў. Падрабязнасці затрымання праваабаронцам пакуль невядомыя.
Таксама, паводле «Вясны», затрыманыя яшчэ некалькі блогераў-тысячнікаў у твітары. Іх прозвішчы высвятляюцца.