Больш за 500 лекараў-замежнікаў атрымалі дазвол на працу па спрошчанай працэдуры ў Польшчы
Па дазвол на працу ў Польшчы звярнуліся 1269 замежных лекараў. Дагэтуль права на ўрачэбную практыку атрымалі 515 з іх. Больш за ўсё з Украіны, Беларусі і Расеі.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/12/XKTktkuTURBXy9lNzBhZGJjZC0wM2E1LTRiZTUtYTEyZC1kNWNkOWI0MzRkZTMuanBlZ5GTBc0EsM0CpA-833x400.jpg)
Прэс-сакратар польскай Вышэйшай медыцынскай палаты Рафал Халубіцкі распавёў, што дактароў у Польшчы даўно не хапае, а пандэмія каронавіруса яшчэ больш ускладніла гэту праблему:
– У нас назіраецца кадравы крызіс, вялікая прорва паміж пакаленнямі. Калі гаворка ідзе пра сярэднюю колькасць урачоў на 1000 жыхароў то ў Польшчы паказчык складае 2,4, а па ЕЗ – 3,6. Сярэдні паказчык па ЕЗ расце, а ў Польшчы ён не змяняецца.
Законы аб спрошчаным парадку найму лекараў-іншаземцаў уступілі ў сілу ў канцы 2020 года ў сувязі з пандэміяй каронавірусу.