СААЗ заклікала наладзіць утылізацыю медыцынскіх адходаў, што ўтварыліся за час пандэміі
З сакавіка 2020 года па лістапад 2021 года толькі ў рамках сумеснай надзвычайнай ініцыятывы ААН па барацьбе з COVID-19 было закуплена прыкладна 87 тыс. т СІА. Амаль усе гэтыя медыцынскія камбінезоны, акуляры і іншыя вырабы ў выніку ператварыліся ў адкіды.