Сьвятлана Ціханоўская разам з польскімі, літоўскімі, францускімі і амэрыканскімі дыпляматамі ўшанавала памяць Каліноўскага
Сёньня, 2 лютага, у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Сьвятлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахаваньня героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.