Беларускай чыгунцы спатрэбілася 10 дзён, каб аднавіць онлайн-сервісы
Адказнасць за гэты збой узялі на сябе «Кіберпартызаны».
Трэцяга лютага Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленні афармлення электронных квіткоў на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній. 24 студзеня ў Беларускай чыгункі адбыўся маштабны збой, праз яго немагчыма было набываць квіткі праз онлайн-сервісы.
Адказнасць за гэты збой узялі на сябе «Кіберпартызаны». Ён рабіўся з мэтаю запаволіць рух расейскіх вайсковых цягнікоў на анансаваныя ў Беларусі вучэнні. «Кіберапартызаны» запатрабавалі вызваліць 50 палітвязняў, якім патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога, і прыпыніць групаванне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Аднавіць магчымасць афармляць білеты онлайн Беларуская чыгунка змагла толькі 3 лютага.