У Беларусі забаранілі продаж 9 відаў «ікры»: ДНК ласасёвых у ёй не знайшлі, вытворцы не існуюць
Дзяржстандарт унёс у рэестар небясьпечнай прадукцыі тавары 9 вытворцаў, якія прадаваліся ў Беларусі пад выглядам расейскай ласасёвай ікры. Вытворцы прадукцыі аказаліся няіснымі, а ў яе складзе спэцыялісты не знайшлі ДНК ласасёвых відаў рыб.