Радыё Свабода атрымала ад уладаў Расеі патрабаваньне выдаліць дзясяткі публікацый
4 лютага і ў ноч на 5 лютага Расейская служба Радыё Свабода атрымала каля 40 пісьмовых апавяшчэньняў ад «Роскомнадзора» з патрабаваньнем выдаліць матэрыялы, напісаныя на аснове расьсьледаваньняў выданьня «Праект» і каманды апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй.