Прэзыдэнт Турэччыны паведаміў, што заразіўся «Омікронам»
Прэзыдэнт Турэччыны паведаміў, што захварэў на каранавірус. Паводле словаў Рэджэпа Эрдагана, у яго і яго жонкі выявілі штам «Омікрон». Хвароба ў мужа і жонкі праходзіць у лёгкай форме, і яны працягваюць працаваць дома.