Apple вяртае акаўнты iOS-распрацоўшчыкам з Беларусі
Дадаткі вяртаюць у статус Ready for Sale, пагадненне распрацоўшчыкаў зноў актыўна, а пазнакі аб траплянні пад санкцыі няма. Колькасць падпісчыкаў засталася такой жа, як і да раптоўнага блакавання, а вось водгукі і рэйтынгі ў некаторых дадаткаў “зляцелі”. Apple дагэтуль ніяк не пракаментавала інцыдэнт. Аднак некаторым распрацоўшчыкам, якія трапілі пад блакаванне, карпарацыя даслала прабачэнні.
5 лютага беларускія распрацоўшчыкі iOS, у якіх ёсць акаўнт з беларускім адрасам рэгістрацыі, атрымалі лісты ад Apple. У іх гаварылася аб санкцыях і дэактывацыі акаўнтаў.