У Сірыю могуць адправіць да 200 беларускіх вайскоўцаў
Пра гэта стала вядома з праекта распараджэння расейскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
У Сірыю могуць адправіць беларускіх вайскоўцаў.
Пра гэта стала вядома з праекта распараджэння расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
Як паведамляе ria.ru, ён даручыў МЗС і Мінабароны РФ правесці перамовы і падпісаць з Беларуссю пагадненне аб супрацоўніцтве ў „аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі”. Гэты дакумент прадугледжвае „накіраванне беларускага вайсковага кантынгенту” — да 200 чалавек.
Праект быў распрацаваны Мінабароны Расеі, яго „папярэдне прапрацавалі” з беларускім бокам.
„Беларускі вайсковы кантынгент прыцягваецца да выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў”, — гаворыцца ў дакуменце.
У перыяд знаходжання на тэрыторыі Сірыі беларусы будуць размяшчацца ў месцах дыслакацыі расейскай авіяцыйнай групы.