Літоўскае войска падвысіла ўзровень боегатоўнасці перад вучэннямі «Саюзная рашучасць – 2022»
Сёлета ў Літве таксама змянілі час штогадовых збораў, якія праводзяцца з рэзервістамі. Больш за 1,2 тыс. чалавек будзе прызвана ў актыўны рэзерв у лютым.
Літоўскае войска павысіла ўзровень боегатоўнасці напярэдадні пачатку вучэнняў „Саюзная рашучасць — 2022”, якія павінны стартаваць 10 лютага ў Беларусі. Павышэнне ўзроўню гатоўнасці пацвердзіў BNS камандуючы Вальдэмарас Рупшыс.
Фота baltnews.lt
Як перадае агенцтва, ён дадаў, што скарочаны час рэагавання для шэрагу сіл, каб яны маглі больш аператыўна адказваць на магчымыя пагрозы. Па словах Рупшыса, сёлета ў Літве таксама змянілі час штогадовых збораў, якія праводзяцца з рэзервістамі. Больш за 1,2 тыс. чалавек будзе прызвана ў актыўны рэзерв у лютым, паведамляе reform.by.
Рупшыс мяркуе, што пасля завяршэння „Саюзнай рашучасці” ў Беларусі могуць застацца некаторыя расейскія падраздзяленні. Ён адзначыў, што ўвага, як правіла, засяроджана на манеўраных частках, але трэба звярнуць увагу і на дапаможныя падраздзяленні.
„Таму, калі б там засталіся тылавыя, СПА і інжынерныя часткі, гэта ў корані змяніла б сітуацыю ў Беларусі”, – сказаў ён.
Камандуючы пры гэтым падкрэсліў, што зараз прамых пагроз бяспецы Літвы з боку Беларусі няма.