Латвія зняпраўджвае парушэнне беларускай мяжы яе самалётам
У Латвіі заявілі, што самалёт Ан-2 не парушаў паветраную прастору Беларусі. Латвійскі бок спасылаецца на даныя яго GPS-сігнала. Сцвярджаецца, што самалёт здзяйсняў запланаваны палёт уздоўж мяжы — адсочваў парушальнікаў мяжы. Апублікаваны яго маршрут. Прэс-служба Нацыянальных узброеных сіл Латвіі заклікае крытычна ставіцца да інфармацыі ўладаў Беларусі.
У аўторак Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што паветраную прастору нашай краіны парушыў самалёт Ан-2, які заляцеў з Латвіі „на глыбіню 300 метраў” і вярнуўся назад.