У Гомелі ўладальніка сеткі парфумерных крамаў затрымалі за выступленні ў сацсетках
Супраць прадпрымальніка ўзбуджаная крымінальная справа.
Сёння, 9 лютага, у Гомелі сілавікі затрымалі 47-гадовага прадпрымальніка Паўла Бабчанку. Ён — уладальнік сеткі парфумерных крамаў «Красотка», піша «Вясна».
Мужчыну затрымалі за тое, што ён крытыкаваў дзеянні рэжыму ў сваіх сацсетках, перадусім у Тык-Току. З ім з’явілася «пакаяннае» відэа.
Затрымалі, як выглядае, Бабчанку проста на працы, у краме. Супраць прадпрымальніка ўзбуджаная крымінальная справа.