Беларускія і польскія мастакі зладзяць аўкцыён на карысць беларусаў у эміграцыі
На аўкцыён выставілі 71 работу. Гэта карціны, плакаты, скульптуры, фотаздымкі ды іншае.
Беларускія і польскія мастакі зладзяць аўкцыён на карысць беларусаў у эміграцыі. Сярод аўтараў – Міхаіл Гулін, Жана Капуснікава, Руфіна Базлова, Андрэй Лянкевіч, Жана Гладко, Сяргей Шабохін, Караліна Палякова, Аляксей Лунёў, Катажына Казыра, Каміл Катабра, паведамляе By_culture.
На аўкцыён выставілі 71 работу сучасных беларускіх і польскіх мастакоў. Гэта карціны, плакаты, скульптуры, фотаздымкі з коцікамі, традыцыйныя саламяныя павукі, але сплеценыя з пластыку. Стартавая цана выстаўленых на таргі прадметаў вагаецца ад 20 да 1300 еўра.Усе сродкі, якія збяруць падчас таргоў, скіруюць на падтрымку ініцыятывы «Мірны дом», які дапамагае беларусам у Польшчы.
Дабрачынны анлайн-аўкцыён пройдзе а 21-й гадзіне 9 лютага.