Экс-прэзыдэнта Ўкраіны Януковіча падазраюць у падбухторваньні да дэзэрцірства
Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны па ўзгадненьні з Офісам генэральнага пракурора вылучылі былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу новае падазрэньне ў падбухторваньні вайскоўцаў Упраўленьня дзяржаўнай аховы да дэзэрцірства. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба ведамства.