Латвія падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю
Да 10 траўня ўлады Латвіі маюць намер дадаткова выдзеліць на ахову мяжы амаль 3,9 млн еўра.
На пасяджэнні 10 лютага Сойм Латвіі ўхваліў рашэнне ўраду краіны прадоўжыць да 10 траўня рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, паведамляе прэс-служба латвійскага парламенту. Да 10 траўня ўлады Латвіі маюць намер дадаткова выдзеліць на ахову мяжы амаль 3,9 млн еўра.
Урад Літвы 8 студзеня прыняў рашэнне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю, які дзейнічаў з 9 лістапада і дазваляў памежнікам выкарыстоўваць «псіхалагічны ціск» і «прапарцыйны фізічны гвалт» для прадухілення пранікнення мігрантаў у Літву. Прэм’ер-міністарка Літвы, аднак, адзначыла, што рэжым надзвычайнага становішча могуць прапанаваць увесьці ізноў — «у залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя».
Фота: mk.gov.lv