Deutsche Welle: Дачка Назарбаева і яе муж купілі ў Нямеччыне элітны маёнтак, вілу і два гатэлі на мільёны эўра
Сярэдняя дачка былога прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева Дынара, яе муж Цімур Кулібаеў і зьвязаныя зь ім кампаніі валодаюць элітным маёнткам Зэелах, вілай і двума гатэлямі ў Нямеччыне на 100 мільёнаў эўра. Ніхто зь сям’і Назарбаевых там так і не пабываў, піша DW.