Расейскі суд вынес турэмныя прысуды двум крымскім татарам
Вайсковы суд у Растове-на-Доне 11 лютага асудзіў двух крымскіх татараў на працяглыя турэмныя тэрміны, прызнаўшы іх вінаватымі ў датычнасці да дзейнасьці ісламскай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр», якая ў Расеі прызнаная тэрарыстычнай і забароненая.