Ганна Гуськова выйшла ў фінал алімпійскага турніру па лыжнай акрабатыцы
З першай кваліфікацыі ў фінал адбіраліся шэсць лепшых спартсменак з 24. Алімпійская чэмпіёнка - 2018 Гуськова набрала 92,00 бала - гэты рэзультат стаў шостым, што дало магчымасць прайсці адразу ў фінал.