Удзельнікі пекінскай Алімпіяды сёння разыграюць 4 камплекты ўзнагарод
У снежным парку Геньцін адбудуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы жаночага турніру па лыжнай акрабатыцы. Яны павінны былі прайсці ўчора, але былі перанесены з-за дрэннага надвор'я. За зборную Беларусі выступяць алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 Ганна Гуськова, а таксама Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава.