У Менску затрыманы грамадскі актывіст Яўген Батура
Міліцыянты пасадзілі Яўгена Батуру ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было.
У Каля 10 раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста дамоў і сказалі, што яму трэба праехаць для прафілактычнай гутаркі ў Цэнтральнае РУУС. Яны паводзілі сябе карэктна, пачакалі, пакуль ён збярэцца, сказалі, што браць з сабою нічога не трэба. На пытанне, з якой нагоды будзе гутарка, сказалі, што не ведаюць.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/07/13512047_1148607038545179_4762720479476919035_n.jpg)
Міліцыянты пасадзілі Яўгена Батуру ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было. Пасля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта “адміністрацыйнае правапарушэнне”, але за якое менавіта, казаць адмовіліся. Таксама ў РУУСе сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ.