Прэм’ер-міністарка Літвы: «Лукашэнка амаль сто працэнтаў на балянсе Крамля». ВІДЭА
Кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода расказала, ці гатовая Літва да правакацый з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, як доўга Ўладзімір Пуцін зможа ўтрымліваць Беларусь і чаму ёй шкада жыхароў Беларусі.