Лукашэнка павіншаваў фрыстайлістку Ганну Гуськову з сярэбраным медалём Алімпійскіх гульняў
"Дарагая Ганна! Чакалі! Мы вельмі чакалі гэтага медаля. Віншую! Гэта серабро - з залатым адлівам, таму што апярэдзіла цябе толькі прадстаўніца краіны - гаспадыні Алімпійскіх гульняў. Гонар за цябе і нашу школу фрыстайла!" - гаворыцца ў віншаванні.