У Менску затрымлівалі актывістаў „Еўрапейскай Беларусі”
Леаніда Кулакова і Маю Навумаву адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе правялі гутарку.
14 лютага каля 11-й гадзіны раніцы ў Менску затрымалі актывістаў „Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова і Маю Навумаву, паведамляюць праваабаронцы.
Іх адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе правялі гутарку. Потым з 12-й да 17:30 іх трымалі ў камеры, пасля чаго адпусцілі. Падчас гутаркі міліцыянт паведаміў актывістам, што іх затрыманне звязанае з будучым рэферэндумам.”Прафілактычнае” затрыманне апазіцыйных актывістаў перад значнымі падзеямі ў Беларусі практыкуецца ўжо не першы год.
Фота: novychas