«Для ўкраінскага боку што Лукашэнка, што яго апанэнты — абое рабое». Ігар Тышкевіч пра беларускую грань украінскага канфлікту
Экспэрт Украінскага інстытуту будучыні (Кіеў), беларус Ігар Тышкевіч у інтэрвію Свабодзе адказвае на пытаньні: ці нападзе 16 лютага Расея на Ўкраіну, ці ў стане ўкраінцы абараніцца, да чаго афіцыйны Кіеў схіляюць расейскія і заходнія палітыкі і якая ва ўсім гэтым роля Беларусі.